Юшчанка гатовы прыпыніць дзеянне ўказу аб роспуску парламента Украіны
Прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка заявіў, што не адменіць указ аб роспуску парламента, аднак можа яго прыпыніць для магчымасці прыняць у парламенце неабходныя для правядзення выбараў рашэнні.
Па словах украінскага прэзідэнта, прававыя пытанні ён даручыў узгадніць юрыстам. Прэзідэнт лічыць, што ў новы парламент прыйдуць тыя ж палітычныя сілы, але "яны прыйдуць на іншых прынцыпах".
Юшчанка сказаў, што ў будучым парламенце "перамовы павінны праводзіцца ў рамках палітычных фракцый". "І кааліцыя павінна будавацца на базе палітычных фракцый, а не беспрынцыповых пераходах з адной фракцыі ў іншую", - сказаў кіраўнік украінскай дзяржавы.