З 26 траўня пачне дзейнічаць новы графік руху пасажырскіх цягнікоў
Некаторыя з міжнародных цягнікоў не будуць адпраўляцца са сталіцы.
Як паведамляе БЕЛТА, па маршруце Мінск — Гродна будзе павялічана колькасць цягнікоў да чатырох, улічваючы папулярнасць гэтага кірунку. Час у шляху паміж Мінскам і Вільняй скароціцца з трох да двух з паловай гадзін.
Зменяцца пачатковыя станцыі адпраўлення некаторых міжнародных цягнікоў. Цягнікі №140/139 Мінск — Сімферопаль і №384/383 Мінск — Марыупаль будуць адпраўляцца з Баранавічаў і ехаць праз сталіцу. Цягнік № 4/3 Мінск — Масква будзе курсіраваць з Брэста, №486/485 Мінск — Феадосія — з Гродна, №494/493 Мінск — Сімферопаль — з Полацка, №371/372 Мінск — Чарнаўцы — з Магілёва.
Прычына гэтых зменаў — рэканструкцыя Мінскага чыгуначнага вузла.
Фота — bymedia.net