З 27 верасня амбасада Вялікабрытаніі ўводзіць біяметрычныя візы
З 27 верасня 2007 года усе жадаючыя з’ездзіць у Вялікабрытанію, незалежна ад нацыянальнасці, павінны будуць асабіста прысутнічаць пры падачы дакументаў. Для атрыманне візы з гэтага часу спатрэбяцца адбіткі пальцаў заяўніка і лічбавае фота, паведамляе АФН. Адбіткі пальцаў будуць здымацца электронным сканерам. Пасля гэтага будзе зроблены лічбавы фотаздымак.
Увесь працэс не зойме больш за пяць хвілін. Гэтае новаўвядзенне не адаб'ецца на сённяшнім кошце віз. Увядзенне біяметрыі з'яўляецца агульнай задачай усіх краін ЕС для забеспячэння больш эфектыўнага памежнага рэжыму і абароны еўрапейскіх краін і тых, хто іх наведвае.