З ЦТ па рускай мове за выкарыстанне тэлефонаў выгналі 5 чалавек

З ЦТ па рускай мове за выкарыстанне тэлефонаў выгналі 5 чалавек

З цэнтралізаванага тэставання па рускай мове, якое прайшло ў Беларусі 14 чэрвеня, выгналі 5 чалавек. Іх пакаралі за выкарыстанне мабільных тэлефонаў, што забаронена. Яшчэ двое абітурыентаў сышлі з аўдыторый па стане здароўя. Пра гэта БЕЛТА паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантроля ведаў Мінадукацыі Мікалай Фяськоў.

Паводле яго слоў, з больш за 78 тысяч зарэгістраваных абітурыентаў на ЦТ не прыйшлі 2166 чалавек (каля 3%). Як паведамляла Еўрарадыё, 13 чэрвеня на цэнтралізаванае тэставанне па беларускай мове не прыйшоў 631 чалавек з 22 348 зарэгістраваных (3%). Ніводнага выдалення з аўдыторыі зафіксавана не было.

Фотафакт: Чым адрозніваецца ЦТ па рускай і беларускай мовах

Каб добра здаць беларускую мову, абітурыенты чытаюць "Палескіх рабінзонаў"

Тэст: Наколькі вы ведаеце беларускую мову