З цягніка, які вёз груз на БМЗ, скралі 94 тоны сыравіны на 150 тысяч долараў
Жлобінская міліцыя пачала крамінальную справу па заяве прадстаўніка грузінскага прадпрыемства "Чыятурманганун Джорджыя". Жыхар Тбілісі паведаміў, што з 9 па 21 ліпеня невядомыя скралі 94 тоны ферасілікамарганцу на 450 млн рублёў. Сыравіна была скрадзеная з вагонаў манеўравага цягніка, які дастаўляў груз у Жлобін на Беларускі металургічны завод. Цягнік рухаўся па маршруце Рыёні — Батумі (Грузія) — Ільчэўск (Украіна) — Калінкавічы — Жлобін.
Як паведамляе БелаПАН, недаважку выявілі пры ўзважванні вагонаў на тэрыторыі Беларускага металургічнага заводу. Крадзеж адбыўся недзе па дарозе на прадпрыемства, бо пры ўездзе на тэрыторыю БМЗ састаў рухаўся без прыпынку з хуткасцю 5—6 кіламетраў у гадзіну. Пры гэтым падчас руху адбывалася аўтаматычнае ўзважванне кожнага вагона. Злодзеі выкралі сыравіну з трох вагонаў.
Ферасілікамарганец — крохкі сплаў жалеза, крэмнія і марганца, ужываецца ў металургіі як раскісляльнік сталі.