З мюзікла “Прарок” сышоў Вайцюшкевіч, але пастаноўку чакаюць у Еўропе
Нягледзячы на тое, што ў Мінску мюзікл “Прарок” не выклікаў цікавасці, і паказы сталі стратнымі, пастаноўку працягваюць ставіць у Расіі, прычым даволі ўдала. Акцёрская трупа амаль не змянілася, але Зміцер Вайцюшкевіч больш не дублюе Ілью Алейнікава. А пірацкія версіі пастаноўкі, якія здымаліся на прэм’ерных паказах у Мінску, ужо з’явіліся ў Расіі. 5-6-га красавіка ў канцэртнай залі "Расія" ў Лужніках адбыўся паказ беларуска-расійскага мюзікла «Прарок», а 27-га сакавіка яго прэзентавалі ў Санкт-Пецярбургу.
На расійскай прэм’еры, у адрозненне ад беларускай, прысутнічала шмат VIP-аў, сярод якіх Уладзімір Бортка, Аліса Фрэндліх, Кацярына Фон Гечменвальдэк, Ігар Карнелюк, сям’я Стрыжэнавых, гурты “Чай Вдвоём”, Plazma, “Отпетые Мошенники” і шмат каго яшчэ.
Спецыяліст па сувязях з грамадскасцю праекта Юрый Барысаў расказаў Еўрарадыё, што ў Маскве публіка больш разбэшчаная рознымі канцэртамі, але прымала добра, а ў Санкт-Пецярбургу мюзікл сабраў аншлаг не адразу:
Юры Барысаў: “На жаль, праект яшчэ не дастаткова вядомы, каб адразу збіраць аншлагі. Але літаральна пасля першага дня народ у Піцеры так паваліў, што давялося рабіць дадатковы канцэрт у 15 гадзінаў, а ўсе астатнія ішлі ў 19:00. Што датычыцца Масквы, то усё прайшло выдатна, людзі стоячы апладзіравалі, плакалі, але гэта не дзіўна, бо праект больш чым варты”.
Юрый расказаў Еўрарадыё, што гастролі мюзікла па Расіі пачнуцца ў наступным месяцы. Планы на правядзенне замежных гастроляў таксама не змяніліся і зараз вядуцца перамовы з Еўропай, пра гэта Еўрарадыё паведаміла выканаўчы прадзюсер мюзікла Алена Вадзюшына:
“Мы плануем у канцы кожнага месяца праводзіць канцэрты ў Санкт-Пецярбургу і паралельна разглядаем розныя варыянты. Проста нам дастаткова складана перасоўвацца, бо ў нас 12 тон дэкарацыяў, гэта 4 кантэйнеры саракафутавых, ну і дастаткова вялікая трупа”.
У той жа час стала вядома што ўжо вялася размова пра здымкі відэа версіі, але гэта вырашана адкласці, каб усе маглі спачатку паглядзець мюзікл ужывую, а ўжо толькі пасля набываць DVD ці кінаверсіі. Дарэчы, Юры Барысаў паведаміў, што ўжо з’явіліся пірацкія версіі пастаноўкі:
Юры Барысаў: “Піраты ўжо выдалі дыскі з запісам мюзікла, які быў у Беларусі. Але будзе весціся барацьба, праз пазовы ў суд на распаўсюджвальнікаў, бо тыя кампаніі, якія абазначаныя, як выдавецкія, вядома “ліпавыя”.
Выканаўчы прадзюсер мюзікла дадала, што трупа амаль цалкам засталася, сышлі два чалавекі: адзін па сваім жаданні, а другі з-за стану здароў’я. Адным з тых, хто ўжо не ўдзельнічае ў пастаноўцы стаў дублёр Ільі Алейнікава, беларускі спявак Зміцер Вайцюшкевіч. Паводле яго слоў, адбылося гэта з-за таго, што аўтар музыкі “Прарока” злуецца на спевака:
Зміцер Вайцюшкевіч: “Мы не зразумелі адзін аднаго ў тэрмінах. Мне трэба было ехаць на свае канцэрты, а яны думалі што я зараз усё кіну і... Тым больш, што мы дамаўляліся, што мяне будуць папярэджваць за пэўны час, а не за тры тыдні”.
Нагадаю, што ў пастаноўцы мюзікла “Прарок” задзейнічаны маладыя невядомыя артысты і акрабаты Беларусі. Музыку да пастаноўкі цягам пяці год пісаў народны артыст Расіі, шматразовы лаўрэат узнагароды «Тэфі» Ілья Алейнікаў, лібрэта – лаўрэат міжнародных конкурсаў Мікалай Дуксін.
Пастаноўкай займаўся легендарны рэжысёр мюзіклаў «МЕТРО», «Іствудскія Ведзьмы» і «Ca Ira» паляк Януш Юзэфовіч, яго суайчыннікі, уладальнікі прэміі “Оскар” за стварэнне камп’ютарных спецэфектаў для кінаэпаса “Уладар Пярсцёнкаў” працавалі над відэа-інсталяцыяй мюзікла.