З наступнага тыдня пачнецца продаж квіткоў на "Славянскі базар"

З наступнага тыдня плануецца пачаць продаж квіткоў на мерапрыемствы XVII Міжнароднага фэсту мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на першага намесніка міністра культуры Беларусі Уладзіміра Рылатку. На пляцоўцы Летняга амфітэатра запланавана правесці 20 канцэртаў. Чакаецца, што іх паглядзяць каля 100 тыс. гледачоў.

Нагадаем, што XVII Міжнародны фэст мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 10 па 19 ліпеня. Гала-канцэрт урачыстага адкрыцця адбудзецца 11 ліпеня. У мерапрыемствах песеннага форуму будуць занятыя каля 6 тыс. чалавек.