З Новага года ў Казахстане могуць знікнуць расійскія і заходнія тэлеканалы
У Казахстане з 2016 года могуць знікнуць з вяшчання ўсе замежныя тэлеканалы — найперш расійскія. Гэта звязана са зменамі ў закон "Аб тэлерадыёвяшчанні", піша yk-news.kz. Згодна з новымі правіламі, пры рэтрансляцыі замежных каналаў аператары не павінны дапускаць распаўсюджвання замежнай рэкламы. Раней забарону ўводзілі толькі на рэкламу, якая супярэчыць законам Казахстана.
Паведамляецца, што аператараў абавяжуць выразаць усе рэкламныя блокі пры рэтрансляцыі замежных каналаў. Але замяняць іх на казахстанскую рэламу не будуць, бо закон забараняе любую рэкламу на гэтых каналах. У выніку замест рэкламных паўзаў гледачы, хутчэй за ўсё будуць глядзець або чорны экран, або застаўкі.
Праўда, чалец праўлення Нацыянальнай асацыяцыі тэлерадыёвяшчальнікаў Казахстана Юрый Сецахоўскі звяртае ўвагу на юрыдычныя складанасці. У дамовах з замежнымі тэлекампаніямі прапрісваецца, што аператар не мае права ўносіць свае змены ў трансляцыю.
Да таго ж, для выразання рэкламы аператарам давядзецца купіць дарагое абсталяванне, што не па кішэні большай частцы кампаній. У сувязі з гэтым кабельныя тэлеканалы могуць папросту завяршыць сваё існаванне.
Фота: yk-news.kz