З офіса праваабаронцаў канфіскаваныя тры камп'ютары, з кватэры — тры флэшкі
Сёння адбыліся ператрусы ў мінскім офісе Цэнтра па правах чалавека і на кватэры кіраўніка цэнтра Раісы Міхайлоўскай. Як паведаміла праваабаронца ў эфіры Еўрарадыё, з офіса супрацоўнікамі КДБ былі канфіскаваныя тры сістэмныя блокі, з кватэры — мабільны тэлефон і тры пустыя флэшкі з лозунгам Уладзіміра Някляева "Я прыйшоў, каб вы перамаглі".
"Мы прасілі пакінуць у офісе хаця б камп'ютар, дзе была юрыдычная база. Нам адмовілі", — распавяла Міхайлоўская.
"Мы прасілі пакінуць у офісе хаця б камп'ютар, дзе была юрыдычная база. Нам адмовілі", — распавяла Міхайлоўская.