З пачатку года ў беларускіх лясах адбылося 111 пажараў
У параўнанні з мінулым годам іх колькасць скарацілася больш чым удвая.
А плошча лясных пажараў дык і ўвогуле скарацілася амаль у пяць разоў: з 75,7 гектара летась да 16,2 гектара сёлета.
Сістэма наземнага выяўлення лясных пажараў налічвае 469 пажарна-наглядальных вышак і 59 мачтаў. Больш за 160 з якіх абсталяваныя сістэмамі відэаназірання для ранняга выяўлення лясных пажараў, піша БелаПАН.