З пачатку года затрымана больш за сотню п'яных кіроўцаў-міліцыянтаў

123 міліцыянты і вайскоўцы войскаў МУС затрыманыя з пачатку года п'янымі падчас кіравання аўтамабілямі. Толькі за апошні тыдзень у Беларусі здзейснены тры дарожна-транспартных здарэнні з гібеллю людзей, удзельнікамі якіх сталі супрацоўнікі МУС. Двое міліцыянтаў скончылі жыццё самагубствам і 9 чалавек патрапілі пад варту за перавышэнне службовых паўнамоцтваў. Як паведамляе "Ежедневник", з 25 лістапада кіраўніцтва галоўнага ўпраўлення кадраў МУС праводзіць нарады ў рэгіёнах са службовым асобамі, якія адказваюць за арганізацыю кадравага забеспячэння і ідэалагічную працу. Робіцца гэта з мэтай умацавання законнасці і дысцыпліны, папярэджання і прафілактыкі п'янства і суіцыдаў.

Каб выправіць сітуацыю, на Магілёўшчыне і Гомельшчыне з міліцыянтамі будуць працаваць святары розных канфесій.