З "Пінскдрэва" звальняюць нязгодных з прыходам новага кіраўніцтва
На прадпрыемстве "Пінскдрэў" звальняюцца спецыялісты. Тым, хто нязгодныя з загадам канцэрну "Беллесбумпрам" пра прызначэнне новага кіраўніцтва і зняцце назіральнага савету, прапанавана або звольніцца на ўласнае жаданне, або ў аднабаковым парадку, паведамляе Радыё Свабода.
Былы генеральны дырэктар "Пінскдрэва", як і звольнены дырэктар па кадрах, знаходзяцца ў шпіталі. Прэсавы сакратар "Пінскдрэва" адпраўлены ў адпачынак. Некаторым мэнэджэрам і адміністратарам прапануецца напісаць заяву аб звальненні, паведаміў супрацоўнік канцэрну, якому таксама новае кіраўніцтва прапанавала звольніцца.
"На заводзе з боку, як гэта цяпер лічыцца, новага кіраўніцтва, было сказана, што забараняецца даваць нейкія камэнтары для СМІ. Пасля ж маіх намаганняў прадставіць СМІ праўду пра падзеі на прадпрыемстве, мяне ўвогуле абавязалі напісаць заяву аб звальненні па асабістаму жаданню", — распавёў супрацоўнік прадпрыемства.