З Пружанскага малочнага камбіната звальняюць грузчыкаў-праўдалюбаў
Яны выйгралі ўжо адзін судовы працэс, упэўненыя ў выйгрышы яшчэ аднаго. Але не маюць сумніву, што 30 чэрвеня будуць звольненыя.
Адзін з грузчыкаў, 25-гадовы Вячаслаў Васільеў, так патлумачыў Еўрарадыё сітуацыю:
"Наша брыгада працуе па здзельным тарыфе. Цягам дзесяці месяцаў нам недаплачвалі. У графе “здзельна” заўсёды прапісваўся мінус, хоць мы выконвалі ўсе заданні. Суд 3 чэрвеня пагадзіўся: нам недаплацілі паўтара мільёны. Паколькі ў суд падалі двое, то на іх прысудзілі 400 тысяч беларускіх рублёў".
Аднак гэтыя двое — Вячаслаў Васільеў і брыгадзір Алег Дайнэка — былі папярэджаныя адміністрацыяй, што кантракт з імі 30 чэрвеня не будзе працягнуты. Спагнанняў у іх не было, але адміністрацыя не прамарудзіла.
Вячаслаў Васільеў працягвае:
"Як толькі мы звярнуліся ў суд, пачалося. Нядаўна нашу брыгаду ў 8 чалавек абавязалі разгрузіць вагон солі. Паколькі гэта было ў абедзенны перапынак, то мы ўмовіліся, што пойдзем дахаты на гадзіну раней. У чатыры ўсе сыйшлі, а назаўтра мы даведваемся, што Дайнэку і мне аб’яўленая вымова за самавольны сыход з працы. Другім — не. У наступны панядзелак будзе яшчэ адзін суд, аб нематываваным спагнанні, які мы выйграем".
Вячаслаў упэўнены таксама ў тым, што іх звольняць: “Кантрактная сістэма дазваляе наймальніку звальняць працаўніка без тлумачэнняў прычыны”.
Спадар Васільеў кажа, што да таго, як звярнуцца ў суд, яны звярталіся ў самыя розныя дзяржаўныя органы, але адтуль прыходзілі адпіскі. Па тэлефоне ў міжраённай бярозаўскай інспекцыі па ахове працы яму сказалі, што “ананімных грузчыкаў” не абслугоўваюць.
Варта заўважыць, што была магчымасць даручыць праверку штатнаму інспектару аховы працы ў Пружанах. Дырэктар Брэсцкай абласной інспекцыі па ахове працы Валянцін Праватораў сказаў, што звальненне пружанскія грузчыкі могуць аспрэчыць у судзе.
Юрыст незалежнага прафсаюза работнікаў Радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Ўладзімір Малей патлумачыў Еўрарадыё: “Яшчэ ні адзін працаўнік у судзе не змог выйграць, калі быў звольнены па кантракту”.