З васьмі беларускіх баксёраў алімпійскую ліцэнзію заваяваў толькі адзін

На алімпійскім кваліфікацыйным турніры ў Афінах, падчас якога разгульваліся апошнія ліцэнзіі для ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях-2008, толькі адзін беларускі баксёр атрымаў запаветны пропуск. У вагавай катэгорыі да 54 кг Хаважы Хацыгаў дабраўся да фіналу, што аўтаматычна зрабіла яго ўдзельнікам пекінскіх спаборніцтваў. Вырашыўшы глабальную задачу, на вырашальны бой беларус выршыў не выходзіць, без змагання аддаўшы "золата" французу Алі Халлабу. Шанец атрымаць ліцэнзію меў і беларус Бата-Мунка Ванкееў (да 51 кг), аднак у паўфінале ён вымушаны быў прызнаць паразу, саступіўшы турку Мэмісу Фуласу 5:14.

Такім чынам з васьмі беларускіх баксёраў, якія выступалі ў сталіцы Грэцыі, - Антона Бекіша (вагавая катэгорыя да 48 кг), Бата-Мунка Ванкеева (да 51 кг), Хаважы Хацыгава (да 54 кг), Міхаіла Бернадскага (да 57 кг), Вазгена Сафар'янца (да 60 кг), Яўгенія Рамашкевіча (да 64 кг), Мікалая Весялова (да 75 кг) і Магамеда Абдусаламава (звыш 91 кг) - права прадстаўляць нашу рэспубліку ў Кітаі дамогся ўсяго адзін атлет.

Нагадаем, раней на Гульні ў Пекіне ад Беларусі кваліфікаваліся Магамед Нурудзінаў (да 69 кг), Рамазан Магамедаў (да 81 кг) і Віктар Зуеў (да 91 кг).

"Прессбол"