З-за банкету міліцыянераў у Мінску адмянілі дыджэйскую вечарыну
А выступ вядомага польскага музыкі Яцэка Сенкевіча давялося тэрмінова пераносіць у іншы клуб. У клубе “Чэлсі” 5 сакавіка мусіла адбыцца вечарына The OWNER issue#2
з удзелам вядомага польскага дыджэя Яцэка Сенкевіча. У апошні момант вечарыну прыйшлося перанесці ў іншае месца, нягледзячы на папярэднюю дамоўленасць з уладальнікам клубу, рэкламу і ўжо распачаты продаж квіткоў.
Як расказала Еўрарадыё арганізатар вечарыны The OWNER Інга (DJ Raketa), прычына — у банкеце міліцыянтаў на 60 чалавек, які пройдзе ў клубе “Чэлсі” у гэты ж дзень:
“Спачатку мне абяцалі, што банкет скончыцца ў 22:30, і мая публіка і публіка банкету не перасячэцца. А ўчора мне патэлефанавалі і сказалі, што банкет з міліцыянтамі, і яны адмаўляюцца сыходзіць да 2 ночы. Мне прапанавалі толькі ніжні паверх клубу, замест двух, але я не пагадзілася. Я ўжо была на такіх “сумесных” вечарынах у “Чэлсі”, і гэта выглядае наступным чынам: знізу праходзіць электронная вечарына на сур'ёзным узроўні, а зверху спявае руская папса кшталту “Сиреневый туман”, і праз залу першага паверху да прыбіральні ходзяць дамы з начосамі”.
У выніку вечарына з Яцэкам Сенкевічам адбудзецца ў клубе “Экспансія”, што недалёка ад Цырка. Там будзе толькі адзін танцпол, усё астатняе — як і планавалася.
5 сакавіка а 23:45 слухайце жывое ўключэнне з вечарыны ў эфіры Еўрарадыё.
Фота: photokasia.com