З-за ціску ўладаў вілейскі настаўнік выйшаў з апазіцыйнай партыі
Настаўнік з Вілейкі Сяргей Клімянок прыняў рашэнне аб выхадзе з Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Пра гэта паведамляе "Хартыя'97". Нагадаем, кіраўніца Ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама Таісія Данілевіч запатрабавала ад настаўніка выхаду з партыі, пагражаючы ў выпадку непадпарадкавання вялікімі праблемамі ўсяму педкалектыву, у якім працуе апазіцыянер.
Каб не пацярпеў увесь калектыў школы, Клімянок прыняў рашэнне пакінуць шэрагі Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Тым не менш ён упэўнены, што нават пасля выхаду з АГП гісторыя не скончыцца, у спакоі яго ці наўрад пакінуць. Пагатоў, што ён збіраецца пайсці на выбары ў якасці кандыдата ў дэпутаты.
Нагадаем, што 15 студзеня ў Мінаблвыканкаме ад шасцярых настаўнікаў запатрабавалі выйсці з апазіцыйных партый або звольніцца з працы. Загадчыца Ўпраўлення адукацыі Таісія Данілевіч пагражала настаўнікам, якія з'яўляюцца сябрамі зарэгістраваных у Міністэрстве юстыцыі партый. Па словах чыноўніцы, настаўнікі не маюць правы працаваць у дзяржаўных школах.
Пагрозы звальнення прагучалі на адрас Наталлі Іллініч, настаўніцы гісторыі з Талькі і сяброўкі Партыі БНФ, яе паплечніка Мікалай Лешчуна, настаўніка замежных моваў з Лагойска Алеся Язвінскага, настаўніка фізкультуры, які ўваходзіць у Кансерватыўна-хрысціянскую партыю БНФ з Нясвіжа, Уладзіміра Парэйкі, настаўнік геаграфіі, сябра БСДП з Нясвіжскага раёна, а таксама сяброў АГП Сяргея Клімянка – настаўнік фізкультуры з Вілейкі, і Надзея Агафонавай - настаўніцы-дэфектолага з Любані.
У сувязі з гэтым двое настаўнікаў звярнуліся з заявай у пракуратуру на незаконныя дзеянні чыноўнікаў.