З-за экалагічнага бедства венгерскія ўлады эвакуявалі насельніцтва горада

Каля тысячы жыхароў горада Калантар эвакуявалі венгерскія ўлады. Гэты населены пункт апынуўся ў зоне экалагічнага бедства і існуе пагроза паўторнага разліву атрутных рэчываў.
Нагадаем, у панядзелак на буйным гліназемным камбінаце ў 160 кіламетрах на захад ад Будапешту адбыўся выбух, які разбурыў плаціну рэзервуара з атрутнымі адходамі. У выніку, вылілася больш за мільён кубаметраў таксічных рэчываў. Траўмы і апёкі атрымалі каля 120 чалавек, з іх 40 знаходзяцца ў цяжкім стане. Сем чалавек загінулі, адзін лічыцца зніклым без вестак.

Як паведамляе Reuters, у суботу ў Калантар прыехаў прэм'ер-міністр краіны Віктар Орбан.