З-за крызісу Эстонія адмовілася перакладаць законы на рускую мову

Міністэрства юстыцыі Эстоніі адмовілася ў 2009 годзе ажыццяўляць пераклад нарматыўных актаў на рускую мову. Сваё рашэнне яно патлумачыла дэфіцытам бюджэтных сродкаў, паведамляе "Інтэрфакс".
Як адзначыла прадстаўнік Мінюста, на дадзены момант мэта міністэрства — забяспечваць пераклад прававых актаў Эстоніі на англійскую мову, а міжнародных дамоў — з англійскай на эстонскую.

Па звестках дэпартамента статыстыкі Эстоніі, у краіне на пачатак 2008 года пражываў 1 мільён 350 тысяч чалавек, з іх каля 343,6 тысячы рускіх, 28 тысяч украінцаў і каля 16 тысяч беларусаў.