З-за моцнага землятрусу ў Італіі аб'яўлена надзвычайнае становішча

У сувязі з моцным разбуральным землятрусам, які адбыўся мінулай ноччу ў цэнтральнай італьянскай вобласці Абруца, у Італіі аб'явілі надзвычайнае становішча.
На дадзены момант колькасць ахвяр стыхійнага бедства дасягнула 27 чалавек, сярод іх — пяцёра дзяцей. Больш за 30 чалавек лічацца зніклымі без вестак, перадае агенцтва “РИА Новости”.

У горадзе Аквіла сіла падземных штуршкоў дасягала 5,8. У цэнтры горада некаторыя будынкі былі разбураныя, многія людзі апынуліся пад заваламі, ёсць параненыя.

Цяпер пажарнікі і гараджане разбіраюць завалы, пад якімі застаюцца людзі. Па ацэнках спецыялістаў, колькасць загінулых будзе павялічвацца.