З-за неаператыўнасці "хуткай" у Ганцавічах памерлі некалькі чалавек
Жыхар Ганцавічаў Дзмітрый Кардаш паведаміў, што яго маці памерла, не дачакаўшыся “хуткай”. За 40 хвілін блізкія памерлай пазванілі ў хуткую 6 разоў. Нягледзячы на тое, што хворая жыве недалёка ад шпіталю, дактары ехалі да яе амаль гадзіну. Гэта не першы выпадак на Ганцаўшчыне. Іншая жанчына, ведаючы, як едуць да хворых лекары, сама звярнулася ў прыёмны пакой з вострым болем сэрца. Доктара на месцы не аказалася. Урэшце муж хворай знайшоў спецыяліста сам.
Увогуле з-за неаператыўнасці медыкаў у адну са студзеньскіх субот у раёне памерлі 6 чалавек.
Увогуле з-за неаператыўнасці медыкаў у адну са студзеньскіх субот у раёне памерлі 6 чалавек.