З-за недахопу грошай у Пінску ўнеслі карэктывы ў праграму энергазберажэння

Карэктывы ў гарадскую праграму энергазберажэння ўнеслі пінскія ўлады.  Летась, у межах гарадской праграмы па энергазберажэнню, праводзілася замена вокнаў у дзяржаўных установах, школах, дзіцячых садках, бальніцах. Спецыялісты выканкаму падлічылі, што эканамічны эфект ад шклопакетаў складае 8 год. Таму сёлета з-за скарачэння гарадскога бюджэту фінансаванне гэтага праекту прыпынена да лепшых часоў.