З-за недахопу памяшканняў адвакат не можа сустрэцца з Някляевым
Адвакату экс-кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева Тамары Сідарэнка не ўдалося сустрэцца з затрыманым палітыкам у СІЗА КДБ у першай палове дня. Па яе словах, для такіх сустрэч там ёсць толькі два пакоі і яны былі пастаянна занятыя. Але, кажа Сідарэнка, яна вернулася ў КДБ пасля заканчэння абедзеннага перапынку і будзе чакаць магчымасці сустрэцца з Някляевым столькі, колькі будзе патрэбна.
Сідарэнка: “Калі мне ўдасца з ім сустрэцца, не вядома – чарга! Буду чакаць “да ўпору”, а што рабіць!”.
Па словах адваката, да іншых затрыманых следчыя запрашалі адвакатаў тады, калі праводзілі нейкія следчыя дзеянні. Яе следчыя не запрашалі. І сёння, кажа Тамара Сідарэнка, яна сама запатрабавала сустрэчы з затрыманым палітыкам. Менавіта таму і даводзіцца сядзець і чакаць, пакуль дойдзе чарга і вызваліцца памяшканне для сустрэч.