З-за неспрыяльных умоваў надвор'я ў Маскве адмянілі адзін авіярэйс з Мінску
З-за неспрыяльных умоваў надвор'я ў Маскве 7 жніўня быў адменены дзённы рэйс з Мінска ў аэрапорт Шарамецева-1. Як паведамляе БелаПАН, спачатку вылет самалёта пераносіўся на некалькі гадзінаў, а пасля яго вырашылі адмяніць. Вечаровы ж самалёт паляцеў у Маскву паводле раскладу. Яшчэ адзін рэйс — у аэрапорт Унукава — быў затрыманы на сем з паловай гадзінаў.
У першай палове дня 8 жніўня рэйсы таксама выконваліся, аднак з Унукава самалёт вылецеў амаль з гадзінным спазненнем.
Нагадаем, што неспрыяльныя ўмовы для прыёму-вылетаў самалётаў у маскоўскіх аэрапортах з'явіліся з-за пажараў лясоў і тарфянікаў на тэрыторыі Маскоўскай вобласці.