З-за скандалу з Брэсцкай крэпасцю пагражалі ўзарваць офіс CNN у Маскве

Ён сказаў, што ўзарве ў панядзелак будынак прадстаўніцтва CNN у расійскай сталіцы, калі манумент "Мужнасць" у Брэсцкай крэпасці не выключаць са скандальнага рэйтынга, паведамляе сайт LifeNews. На Кутузаўскі праспект у Маскве, дзе месціцца офіс, выклікалі паліцыю, правялі агляд, але нічога падазронага не знайшлі.



Нагадаем, яшчэ ўчора рэдакцыя тэлеканала CNN прынесла прабачэнні за ўключэнне манумента "Мужнасць" з Брэсцкай крэпасці ў спіс самых выродлівых помнікаў свету. Спіс з 11 "самых выродлівых помнікаў" з'явіўся на сайце тэлеканала CNN 23 студзеня. Манумент "Мужнасць" з комплексу "Брэсцкая крэпасць" у спісе значыцца пад нумарам 2.


 

Аднак 6 лютага перад артыкулам з'явілася паведамленне ад імя рэдакцыі: "Мы разумеем, што ўключэнне Брэсцкай крэпасці-героя аўтарам у гэты артыкул абразіла пачуцці людзей у Беларусі. Гэта было ненаўмысна, і мы прыносім прабачэнні. Аўтар артыкула меў намер зрабіць гумарыстычны агляд манументальнай архітэктуры па ўсім свеце. CNN прызнае, што гэты помнік мае святое значэнне для тых многіх людзей, якія шануюць ахвярнасць салдат".

Пасля таго як рэдакцыя тэлеканала прынесла свае прабачэнні, змяніўся і подпіс пад фатаграфіяй беларускага манумента. З каментара зніклі найбольш рэзкія фрагменты, а пад аўтарскім апісаннем з'явілася фраза пра тое, што манумент "можа не быць прыгожым, але ніхто не адмаўляе яго маштаб і значэнне".

Беларуская дыпламатычная місія ў ЗША накіравала рэдактару сайта тэлеканала ліст, у якім заявіла пра недапушчальнасць зняважлівых выказванняў у адносінах абаронцаў Брэсцкай крэпасці.
 

Фота — ria.ru