З-за свінога грыпу еўрапейцам рэкамендуюць не цалавацца
У Францыі, Іспаніі і шэрагу іншых еўрапейскіх краін вітаць сваякоў, сяброў, калегаў лёгкім пацалункам у шчаку – частка штодзённага жыцця. Але цяпер гэтая традыцыя ў небяспецы з-за эпідэміі свінога грыпу У Францыі вітанне пацалункам у шчаку нагэтулькі важная частка культуры, што нават мае сваю назву... “ля біс” ('la bise').
Але французскае міністэрства аховы здароўя, на старонцы свайго сайту, прысвечанай пандэміі свінога грыпу, рэкамендуе пазбягаць “усіх простых кантактаў паміж людзьмі і асабліва з хворымі: не цалавацца і не паціскаць рукі”.
Тыдзень таму ў Іспаніі распачалася кампанія Міністэрства аховы здароўя. Іспанцам рэкамендуюць часта мыць рукі, кашляючы альбо чхаючы, карыстацца сурвэткай альбо насоўкай і... пазбягаць пацалункаў.
У Іспаніі адна з найбольшых у Еўропе колькасць захворванняў на свіны грып. Каля дваццаці чалавек ужо памерлі, а 10 тысяч чалавек захворваюць штотыдзень.
Каталіцкая царква таксама выдала некалькі папярэджанняў. Вернікам рэкамендавана не цалаваць статуі Дзевы Марыі ў часе рэлігійных фэстаў. Некаторыя цэрквы спустошылі царкоўныя чашы, каб апярэдзіць распаўсюджанне вірусу. Каталіцкая царква і муніцыпальныя ўлады італійскага горада Неапаль забаранілі цалаванне бутэлькі з крывёю святога Джэнара, ахоўніка горада Неапаль.
Але ж ніхто з тых, каго апытала Еўрарадыё, не выразіў жадання кінуць старадаўнюю культурную традыцыю цалаваць блізкіх і знаёмых.
Турыстычны гід з іспанскага гораду Сан-Себасцян Крысціна Кон'яй: “Гэта проста пастанова іспанскага ўраду, з той мэтай каб запабегчы пераносу інфекцыі грыпу... Гэта вельмі ўкаранёная ў нас традыцыя, цалавацца пры сустрэчы, а калі закаханы, цалаваць у вусны”.
Негледзячы на рэкамендацыю ўрада, з ўсёй Францыі толькі мэр маленькага горада Гілвінэ забараніў “ля біс” у школах.
Крысціна Кон'яй: “Думаю, што іспанцы зараз не будуць паводзіцца згодна з гэтай рэкамендацыяй. Мы будзем і далей цалавацца, ціснуць рукі, не заўсёды будзем карыстацца насоўкай, бо мы носім насоўкі ў кішэні, дый часта проста няма часу іх даставаць”.
Нават сама іспанская старшынька міністэрства аховы здароўя Трынідад Хімэнэс не стала кіравацца сваёй уласнай парадай, двойчы пацалаваўшы ў шчаку асістэнтаў канферэнцыі, перад тым, каб папярэдзіць грамадзянаў аб захадах супраць небяспечанага віруса.
Фота — http://nuestrascharlasnocturnas.wordpress.com