За 10 дзён да фінішу патэнцыйныя кандыдаты набралі амаль па 100 тысяч подпісаў
Да завяршэння падпісной кампаніі засталося 10 дзён. Еўрарадыё вырашыла даведацца, колькі подпісаў за сваё вылучэнне сабралі прэтэндэнты на прэзідэнцкую пасаду.
Нагадаем, што першым з апазіцыйных прэтэндэнтаў пра 100 тысяч подпісаў заявіў Уладзімір Някляеў. Як паведамляе "Беларускі партызан", да гэтай лічбы блізкая і група Андрэя Саннікава.
Больш за 93 тысячы подпісаў сабрала ініцыятыўная група Віктара Цярэшчанкі. Як паведаміў прэтэндэнт у каментары Еўрарадыё, агулам плануецца назбіраць 120-130 тысячаў. За Яраслава Раманчука паставілі свае подпісы таксама каля 93 тысяч грамадзян. За Алеся Міхалевіча, Рыгора Кастусёва, Дзмітрыя Уса і Мікалая Статкевіча - больш за 70.
Як паведаміў Статкевіч Еўрарадыё, найбольш актыўна за яго падпісваюцца на Віцебшчыне:
Статкевіч: “На ўчора было за 70 тысяч. Віцебская вобласць у нас лідзіруе. Там ужо, па ўдакладненых звестках, 12 тысяч. На другім месцы Брэсцкая - яна да 10 набліжаецца. Апошняе месца – гэта ў нас Гомельская вобласць, недзе каля 5000. Астатнія пасярэдзіне”.
Ініцыятыўная група Віталя Рымашэўскага назбірала больш за 60 тысяч подпісаў.