За 10 гадоў колькасць беларусаў скарацілася больш як на паўмільёна
За апошнія дзесяць гадоў колькасць насельніцтва Беларусі скарацілася на 556 тыс. (на 5,5%). Па стане на 14 кастрычніка 2009 года гэты паказчык склаў 9 млн 489 тыс. чалавек. Такія папярэднія звесткі апошняга перапісу насельніцтва агучыў 21 студзеня старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Ўладзімір Зіноўскі. Перапіс, нагадвае БелаПАН,праходзіў 14—24 кастрычніка 2009 года.
Па словах Зіноўскага, з моманту папярэдняга перапісу, які праходзіў у 1999 годзе, колькасць насельніцтва зменшылася ва ўсіх абласцях краіны, акрамя Мінску. Так, у Віцебскай вобласці гэты паказчык скараціўся на 146 тыс. чалавек (на 10,6%), Мінскай — на 137 тыс. (8,8%), Магілёўскай — на 119 тыс. (9,8%), Гродзенскай — на 113 тыс. (9,5%), Гомельскай — на 105 тыс. (6,8%), Брэсцкай — на 84 тыс. (5,7%). У Мінску колькасць насельніцтва ўзрасла на 148 тыс. чалавек (на 8,8%).
У Беларусі налічаецца 13 гарадоў з насельніцтвам больш за 100 тысяч чалавек — гэта Мінск, Гомель, Магілёў, Віцебск, Гродна, Брэст, Бабруйск, Баранавічы, Барысаў, Пінск, Орша, Мазыр і Салігорск.
Доля мужчынскага насельніцтва складае 46,6% (4 млн 423 тыс. чалавек), жаночага — 53,4% (5 млн 66 тыс.). У гарадах доля мужчын склала 46,4%, жанчын — 53,6%, у сельскіх населеных пунктах — адпаведна, 47,2% і 52,8%.
У параўнанні з 1999 годам лік мужчын у Беларусі скараціўся на 6,2%, жанчын — на 4,9%. На 14 кастрычніка 2009 года на 1.000 мужчын прыпадала 1.145 жанчын.
Поўныя звесткі перапісу насельніцтва павінны быць апублікаваныя да 1 чэрвеня 2011 года.