За 9 месяцаў Андрэй Арамнаў згубіў 50 тысяч долараў прэзідэнцкіх грошай
Алімпійскаму чэмпіёну цяжкавагавіку Андрэю Арамнаву вярнулі прэзідэнцкую стыпендыю.
Нагадаем, што Арамнава пазбавілі стыпендыі ў сакавіку бягучага года. Пасля таго, як яго двойчы цягам зімы супрацоўнікі затрымлівалі за рулём у нецвярозым стане. Спачатку рашэннем суда яго пазбавілі правоў кіроўцы і прызначылі штраф у памеры 5 мільёнаў 250 тысяч рублёў. А пасля спартсмен быў дыскваліфікаваны і ў яго забралі прэзідэнцкую стыпендыю.
Праўда, як расказаў Еўрарадыё Андрэй Арамнаў, першую пасля перапынку ў дзевяць месяць прэзідэнцкую стыпендыю ён атрымае толькі ў наступным месяцы.
Андрэй Арамнаў: “Згодна з заканадаўствам даюць у другім месяцы — за кастрычнік я атрымаю ў лістападзе”.
Прэзідэнцкая стыпендыя Алімпійскага чэмпіёна складае звыш 15 мільёнаў рублёў — каля 5,5 тысяч долараў у месяц. Як падлічыла Еўрарадыё, за дзевяць месяцаў дыскваліфікацыі спартсмен не атрымаў каля 50 тысяч долараў. Ці атрымае ён якую-небудзь кампенсацыю, спартсмен не ведае. Кажа, пакуль яшчэ ні з кім на гэты конт не размаўляў.