За краты адправілі падпалкоўніка ўнутраных войскаў, які краў зброю

Да 7 гадоў пазбаўлення волі асуджаны падпалкоўнік унутраных войскаў МУС Беларусі. Ён займаў кіруючую пачаду ў галоўным упраўленні камандуючага ўнутранымі войскамі – быў начальнікам службы артылерыйскага ўзбраення. Афіцэр злоўжываў службовым становішчам, браў хабар і краў зброю. Ён працаваў у звязцы з камерцыйнай структурай, інтарэсы якой лабіраваў і атрымліваў за гэта грошы. Цяпер падпалкоўнік знаходзіцца ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

ОНТ