За ліпень на Нарачы захварэлі на цыркарыёз больш за 300 чалавек
З-за экстрэмальна спякотнага надвор'ў ў ліпені на возеры Нарач лік пацярпелых ад цыркарыёзу ўзрос у параўнанні з леташнім ліпенем 3,5 раза. Год таму быў 91 хворы, сёлета — 307. Як паведамляе БелаПАН, з-за гэтага галоўны санітарны лекар краіны Валянціна Качан падпісала спецыяльнае распараджэнне, каб спыніць распаўсюд цыркарыёзу ў Нарачы.
У дакуменце нагадваецца, што неабходна прыбіраць малюскаў з усіх пляжаў і прылеглых да іх тэрыторыяў. Таксама рэкамендуецца знізіць колькасць вадаплаўных птушак — асноўных носьбітаў захворвання — шляхам адстрэлу ці адпалохвання.