За пакупку і выкарыстанне піратэхнікі можна заплаціць больш мільёна штрафу

Напярэдадні навагодніх святаў міліцыянеры сумесна з ратавальнікамі і падатковай інспекцыяй правядуць рэйды па сталічных рынках. Прадаўцы-нелегалы, якія рэалізуюць піратэхніку, будуць прыцягвацца да адказнасці. Штрафы - 17 з паловай мільёнаў.

За пакупку і выкарыстанне феерверкаў, петард і іншай піратэхнікі памер штрафа можа перавысіць мільён рублёў. Пакупка і выкарыстанне піратэхнікі непаўнагадовымі катэгарычна забаронены. Адказваць за іх будуць бацькі, перадае Белтэлерадыёкампанія.