За студзень у суды Мінску пададзеныя 12 пазоваў на высяленне неплацельшчыкаў
У гэтым годзе ў сталічныя суды ўжо пададзеныя 12 пазоваў на высяленне з кватэр неплацельшчыкаў жыллёва-камунальных паслуг. Агулам у Мінску пратэрмінаваную запазычанасць па аплаце паслуг ЖКГ маюць 5% ад агульнага ліку асабовых рахункаў. Прычым 85 адсоткаў неплацельшчыкаў — гэта тыя, хто адкладае жыроўкі ўбок на тэрмін ад аднаго да трох месяцаў. Разам з тым запазычанасць у Мінску цяпер складае каля 5,5 мільярда рублёў.
Сталічныя арганізацыі ЖКГ звяртаюцца да жыхароў з дапамогай розных метадаў. Гэта і сустрэчы, і паштовыя папярэджанні, і прыход дадому з супрацоўнікамі міліцыі, а таксама адключэнне камунальных паслуг і натарыяльнае афармленне выканаўчых надпісаў (дарэчы, па іх кватэраздымшчыку прыйдзецца яшчэ і дзяржмыту заплаціць у памеры 52.500 рублёў). Толькі ў студзені 2009 года за нявыплату былі адключаныя электрычнасць, вада, газ больш як у двух тысячах мінскіх кватэр.
Дарэчы, у 2008 годзе ў Мінску гаспадарам 35 кватэр давялося перасяліцца ў менш камфортнае жыллё. Жыхары яшчэ сямі кватэр, якія не толькі не плацілі за паслугі ЖКГ, але і развялі ў сваёй хаце антысанітарыю, зусім пазбавіліся даху над галавой. Рашэнне пра іх высяленне без права надання іншай жылплошчы прыняў суд.
"Мінск-навіны"