За сябра Партыі БНФ прагаласаваў адзін курсант Інстытута нацбяспекі

Вынікі галасавання ўжо падведзеныя на выбарчым участку №10 Першамайскай акругі № 56 па выбарах дэпутатаў Мінгарсавета. Пра гэта БелаПАН паведаміў намеснік старшыні сталічнай арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Канапацкі, які балатуецца па гэтай акрузе. Адзначым, што выбарчы ўчастак знаходзіцца ў Інстытуце нацыянальнай бяспекі КДБ, галасуюць на ім курсанты. Абсалютная большасць з іх прагаласавалі за кандыдата ад улады, за Канапацкага прагаласаваў толькі адзін курсант.