За знявечанае аўто віцябляніна смаленскі інспектар можа сесці на 2 гады
Двое смалянаў разбілі фару, адламалі шклоачышчальнікі, пашкодзілі аўтамабіль, які належаў жыхару Беларусі. Прычым адным з хуліганаў выявіўся інспектар дарожна-патрульнай службы Вяліжскага РАУС. За свой учынак мужчыны могуць сесці ў турму аж на два гады. У канцы лістапада 20-гадовы беларус прыехаў з Віцебску на "Фольксвагене" ў Вяліжскі раён Смаленшчыны. На заснежанай дарозе хлопец ехаў па наезджанай каляіне. Пабачыўшы наперадзе два расійскія аўтамабілі, беларус пасігналіў, каб тыя саступілі яму дарогу. Аднак смаляне праігнаравалі просьбу аўтамабіліста.
Беларусу давялося аб'язджаць перашкоду па ўзбочыне дарогі, але там ён забуксаваў. Праз нейкі час два аўтамабілі, якія перакрывалі дарогу, пачалі раз'яжджацца, і адзін з іх таксама забуксаваў. Кіроўца і пасажыр выйшлі з машыны і запатрабавалі, каб беларус дапамог ім выпхнуць іх аўто. Але хлопец запярэчыў, прапанаваўшы перш дапамагчы яму.
Сварка перайшла ў "збіццё" іншамаркі. Смаляне сталі біць па машыне так, што нанесеная аўтамабілю шкода склала больш за 30 тысяч расійскіх рублёў.
"Комсомольская правда"