Забойства Літвіненкі было “актам дзяржаўнага тэрарызму з боку Масквы”

Урад Вялікабрытаніі перакананы, што забойства Аляксандра Літвіненкі было “без сумнення, актам дзяржаўнага тэрарызму з боку Масквы”. Як распавёў The Sunday Times высокапастаўлены брытанскі чыноўнік, “гэтую кропку гледжання падзяляюць у брытанскім урадзе да самага высокага ўзроўню”.

Па словах крыніцы, у яго ёсць доступ да апошніх доказаў, сабраных паліцыяй і разведвальнымі службамі, і яго словы адлюстроўваюць думку высокапастаўленых чыноўнікаў у антытэрарыстычных падраздзяленнях МУС Вялікабрытаніі, Скотлэнд-Ярда і іншых людзей, якія маюць дачыненне да следства.

Ён сцвярджае, што гэтыя людзі прызналіся, што перакананыя ў тым, што забойства Літвіненкі было здзейсненае на загад ФСБ. Удалося высветліць, што палоній-210, які выкарыстаў забойца, мае расійскае паходжанне, праўдпадобна, з расійскага ядзернага цэнтру ў Сарове.

The Sunday Times адзначае, што прэм’ер-міністр і кіраўнік МЗС Вялікабрытаніі Гордан Браўн і Дэвід Мілібэнд перакананыя, што за забойствам брытанскага грамадзяніна, якім быў Літвененка, стаіць ФСБ.

Газета.Ру