Загінулыя беларускія лётчыкі на дваіх мелі больш за 4000 гадзін палётаў
Загінулыя 30 жніўня ў Польшчы беларускія лётчыкі на дваіх мелі больш за чатыры тысяч гадзін палётаў. Як паведамілі агенцтву БелаПАН у камандаванні Ваенна-паветраных Сіл і войскаў СПА Беларусі, лётчык-снайпер палкоўнік Аляксандр Марфіцкі налятаў на розных тыпах самалётаў больш за 2,5 тысяч гадзін, лётчык-снайпер палкоўнік Аляксандр Жураўлевіч — больш за 1,6 тысяч гадзін.
Аляксандр Марфіцкі нарадзіўся 16 траўня 1956 года ў пасёлку Багушэўск Сенненскага раёна Віцебшчыны. У 1978 годзе скончыў Харкаўскую вышэйшую ваенную авіяцыйную вучэльню лётчыкаў, у 1987 годзе — Вайскова-паветраную акадэмію імя Гагарына, у 2002 годзе — Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Беларусі. Апошняя пасада — намеснік камандуючага Заходнім аператыўна-тактычным камандаваннем ВПС і войскаў СПА. Раней камандаваў 61-й знішчальнай авіяцыйнай базай у Баранавічах.
Аляксандр Жураўлевіч нарадзіўся 28 траўня 1963 года ў сяле Крэмава Міхайлаўскага раёна Прыморскага края. Адукацыя — Чарнігаўская вышэйшая вайсковая авіяцыйная вучэльня лётчыкаў (1984 год). Апошняя пасада — намеснік камандзіра 61-й знішчальнай авіябазы.
У камандаванні ВПС і войскаў СПА таксама паведамілі, што самалёт, які разбіўся 30 жніўня на авіяшоў у польскім Радаме, — гэта Су-27УБМ, а не Су-27УБ. Знішчальнік быў мадэрнізаваны на 558-м авіярамонтным заводзе ў Баранавічах.