Загінуў вайсковец транспартных войскаў, які працаваў на бульдозеры

Вайсковец транспартных войскаў Беларусі загінуў падчас працы на бульдозеры. Паведамляецца, што ён парушыў меры бяспекі і атрымаў траўму, не сумяшчальную з жыццём. Па гэтым факце цяпер праводзіцца расследаванне. Ні вайсковая часць, ні месца здарэння прэс-службай Міністэрства абароны не называюцца.

БелаПАН