Захоўванне затрыманых на мытні тавараў будуць аплочваць іх уладальнікі
5 жніўня ўступае ў сілу пастанова Савета міністраў ад 19 ліпеня 2007 года № 919 "Аб парадку пакрыцця выдаткаў па захоўванні затрыманых тавараў". Дакумент прадугледжвае, што выдаткі па захоўванні затрыманых тавараў, змешчаных на тэрыторыях, што знаходзяцца ў гаспадарчым распараджэнні або аператыўным кіраванні мытных органаў, пакрываюцца юрыдычнымі і фізічнымі асобамі ў прыбытак рэспубліканскага бюджэту. Для фізічных асобаў у дачыненні тавараў асабістага карыстання тарыф за захоўванне ўсталяваны ў суме, эквівалентнай 1 еўра, за поўныя і няпоўныя суткі захоўвання. Юрыдычным асобам і фізічным асобам у дачыненні тавараў, не прызначаных для асабістага карыстання, давядзецца заплаціць 4 еўра ў эквіваленце за адну поўную і няпоўную гадзіну захоўвання.
Рэзідэнты Рэспублікі Беларусь павінны пакрываць выдаткі ў беларускіх рублях, нерэзідэнты –у беларускіх рублях або замежнай валюце.
АФН
Рэзідэнты Рэспублікі Беларусь павінны пакрываць выдаткі ў беларускіх рублях, нерэзідэнты –у беларускіх рублях або замежнай валюце.
АФН