Заіка: Барацьба за ўладу над "Белтрансгазам" засталася ва ўчарашнім дні
Эканаміст Леанід Заіка лічыць, што стварэнне "Газпрамам" даччынай кампаніі ў Беларусі нічым не пагражае беларускаму боку. Нагадаем, расійскі амбасадар Аляксандр Сурыкаў заявіў пра стварэнне даччыннай кампаніі "Газпраму". Фірма будзе аператарам газаправоду Ямал-Еўропа, калі з боку Беларусі будуць прыціскаць сумеснае прадпрыемства "Белтрансгаз".
На думку Заікі, стварэнне гэтай кампаніі ўвогуле нельга разглядаць у якасці праблемы:
Заіка: "Я б не разглядаў гэта як праблему, проста запасны варыянт. Гэты момант звязаны з тым, каб Расія магла тэхнічна выкарыстоўваць сваё права на кіраванне газавымі плынямі. Расія прадумала сітуацыю больш далёка. У 2011 годзе яны пачнуць уводзіць "Паўночны струмень". Калі яны яго ўвядуць, праблемы транзіту газу для Расіі праз Беларусь больш не будзе".
Па словах Заікі, афіцыйнаму Мінску паказваюць, што ўся барацьба чыноўнікаў за ўладу над "Белтрансгазам" засталася ва ўчорашнім дне. Эканаміст цвердзіць, што стварэнне гэтай фірмы не больш чым казытанне нерваў. Сапраўдную пагрозу для Беларусі ўяўляе стварэнне "Паўночнага струмяня", кажа ён.