Заключны этап Кубка свету па фрыстайле пройдзе ў Раўбічах
Ён адбудзецца 1 сакавіка 2014 года пад Мінскам.
Усяго ў сезоне 2013-2014 у лыжнай акрабатыцы ў рамках Кубка свету адбудзецца пяць этапаў: 14-15 снежня — Пекін (Кітай), 10 студзеня — Дыр Вэлі (ЗША), 14 студзеня — Валь-Сэн-Ком (Канада), 18 студзеня — Лэйк-Плэсід (ЗША) і 1 сакавіка — Раўбічы (Беларусь).
Колькасць этапаў скарочаная з-за таго, што ў 2014 годзе фрыстайлісты будуць спаборнічаць на Алімпіядзе ў Сочы — 14 і 17 лютага.
У апошні раз Раўбічы прымалі этап Кубка свету ў канцы лютага 2012 года, нагадваюць naviny.by