Залаты і срэбраны медалі заваявалі беларускія фрыстайлісты Кушнір і Цупер
Беларускія фрыстайлісты Антон Кушнір і Ала Цупер заваявалі адпаведна залаты і срэбраны медалі на 10-м этапе Кубка свету ў Японіі. Кушнір упэўнена апярэдзіў Сціва Омішля з Канады і Раяна Сента Ожа з
ЗША, якія занялі другое і трэцяе месцы. Ала Цупер трохі саступіла Джэкі
Купер з Аўстраліі, якая і стала пераможцай сярод жанчын, паведамляе
сайт 7tv.ru.