Занкавец: Не страшна, што Хэнлан добра ведае нас. Важна, што мы ведаем яго
Пра гэта галоўны трэнер хакейнай зборнай заявіў падчас прэс-канферэнцыі ў Мінску. Нагадаем, на групавым этапе беларусы сустрэнуцца са зборнымі Расіі, Славакіі і Казахстана. Славакаў сёлета ўзначаліў былы трэнер нашай каманды канадзец Глен Хэнлан. Адказваючы на пытанне карэспандэнта Еўрарадыё, настаўнік беларусаў Эдуард Занкавец адзначыў, што страху перад Хэнланам няма. Па яго словах, вельмі прыемна гуляць з чалавекам, які выкарыстоўвае свае індывідуальныя падыходы, і зусім не страшна, што Хэнлан ведае пра нас, а важна тое, што мы добра ведаем яго прыёмы.