"Засвабодаўцы" павіншавалі з Днём Волі жыхароў Гомеля, Мазыра і Рэчыцы (фота)

Гомельскае аддзяленне Руху “За Свабоду” павіншавала жыхароў Гомельскай вобласці з Днём Волі. Падчас акцыі актывісты раздавалі мінакам на вуліцах улёткі. У іх было святочнае віншаванне ды тлумачэнне, чаму менавіта дзень 25 Сакавіка варта лічыць сапраўдным святам беларускае незалежнасці і дзяржаўнасці.

Агулам у людных месцах Гомеля, Мазыра ды Рэчыцы актывісты раздалі 5000 улётак.