Затрымалі бабруйчаніна, які размаляваў сінагогу літарай Z

Затрымалі бабруйчаніна, які размаляваў сінагогу літарай Z

Бабуйская міліцыя затрымала мясцовага жыхара, які размаляваў літарай Z руіны сінагогі-музея, піша "Вечерний Бобруйск".

Паведамляецца, што мужчына папрасіў прабачэння ў бабруйскага рабіна.

Як распавядала Еўрарадыё, 30 красавіка нехта размаляваў літарамі Z руіны сінагогі XIX стагоддзя ў Бабруйску (цяпер там музей пад адкрытым небам). Такімі ж літарамі была размаляваная брама суседняга дома. Бабруйскія валанцёры адчысцілі сцяну сінагогі.

Літара Z стала сімвалам расійскай агрэсіі ва Украіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.