Затрымалі кіроўцу-бяспраўніка, у якога няма кісці рукі
Здарэнне адбылося ў Бабруйску. 37-гадовы мужчына кіраваў аўтамабілем, маючы падробленыя дакументы.
У Бабруйску міліцыя затрымала 37-гадовага мясцовага жыхара, інваліда, які кіраваў аўтамабілем, маючы падробленыя дакументы. Высветлілася, што раней судзімы мужчына дапамог свайму брату, інваліду трэцяй групы, у якога няма кісці левай рукі, атрымаць пасведчанне вадзіцеля. Ён паспяхова прайшоў за яго медыцынскую камісію.
Калі супрацоўнікі ДАІ спынілі машыну, яны ўбачылі, што ў кіроўцы няма кісці рукі. Яны запатрабавалі дакументы, у прыватнасці медыцынскую даведку. У пададзеных дакументах не пазначалася, што ў іх уладальніка пашкоджаная канечнасць. Для далейшых разбіральніцтваў мужчыну завезлі ў міліцыю. Там высветлілася, што ён не вучыўся на атрыманне вадзіцельскага пасведчання і не мае яго.
Следчыя органы распачалі ў дачыненні да мужчын крымінальную справу паводле падазрэння ў падробцы, вырабе, выкарыстанні або збыце падробленых дакументаў, учыненых групай асобаў паводле папярэдняй змовы, інфармуе БелаПАН.