Затрыманы герой відэа, які на BMW наўмысна наехаў на пенсіянера

Пенсіянер, які ехаў на аўтамабілі Nissan, спыніўся на святлафоры, выйшаў з салона ды зрабіў заўвагу кіроўцы BMW. Яны пасварыліся. Калі пенсіянер збіраўся вярнуцца да сваёй машыны, ён быў збіты BMW. Пацярпелы атрымаў траўмы, яго шпіталізавалі.

Відэа гэта здарэння ўчора патрапіла ў інтэрнэт. На YouTube за няпоўныя два дні ролік набраў амаль 700 тысяч праглядаў і 2 тысячы каментароў.

Як паведамляе РІА "Новости", 16 ліпеня 33-гадовага кіроўцу, жыхара Масквы, затрымала паліцыя. Распачатая крымінальная справа па артыкуле "ўчыненне цяжкай шкоды здароўю". Зламысніку пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Фота — ria.ru