Затрыманы зламыснік, які пагражаў зладзіць "феерверк з 5 кг аманалу"

Супрацоўнікі беларускай міліцыі разам з калегамі з Расіі затрымалі зламысніка, які ў навагоднюю ноч збіраўся ў адным з гарадоў Беларусі падарваць 5 кг аманалу. Як паведамілі "Інтэрфаксу" ва ўпраўленні па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій (упраўленне "Д") МУС Беларусі. (Аманал - выбуховае рэчыва, якое ўжываецца для праходніцкіх работ у горнаруднай прамысловасці). На затрыманага, які з'яўляецца рабочым аднаго з беларускіх прадпрыемстваў, пачалі крымінальную справу па арт. 340 "Загадзя ілжывае паведамленне аб небяспецы" і арт. 295 "Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў". У яго дома пры ператрусе канфіскавалі самаробную зброю, у тым ліку самаробныя пісталеты, а таксама хімічныя складнікі для вырабу выбуховых рэчываў.

Міліцыянты ўдакладнілі, што акалічнасці справы не датычаць Мінску.

Ва ўпраўленні "Д" таксама распавялі, што некалькі дзён таму на электронны адрас МУС Беларусі прыйшоў ліст, у якім паведамлялася аб падрыхтоўцы выбуху на адным з буйных прадпрыемстваў сталіцы. У выніку аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў быў усталяваны аўтар ліста. Яго затрымалі і адправілі на псіхолага-псіхіятрычную экспертызу. Было ўсталявана, што раней падобныя паведамленні ён накіроўваў на адрас Генеральнай пракуратуры Беларусі.