Затрыманых удзельнікаў сустрэчы з Севярынцам будуць судзіць 22 жніўня
Частка затрыманых удзельнікаў сустрэчы з Паўлам Севярынцам, а таксама сам палітык 22 жніўня паўстануць перад судом. На іх складзеныя пратаколы па артыкуле Адміністрацыйнага кодэкса за парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства.
Пра гэта паведаміў Павел Севярынец. Самому палітыку ўручаная позва з загадам з'явіцца сёння ў Адзяленне ўнутраных спраў Маскоўскага раёна Брэста, паведамляе БелаПАН.
Нагадаем, учора ў Брэсце міліцыянты затрымалі 28 удзельнікаў сустрэчы з Паўлам Севярынцам. Былы палітвязень цяпер з’яўляецца сустаршынём аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”.
Сустрэча праходзіла ў офісе гарадской філіі Партыі БНФ. Па словах моладзевага актывіста Андрэя Любянчука, які прысутнічаў на сходзе, міліцыянты заявілі, што атрымалі аператыўную інфармацыю пра “сход крымінальнікаў”.
Яшчэ ўчора ўсіх затрыманых адпусцілі.