Затрыманыя актывісты апазіцыі Цімафей Дранчук і Зміцер Каспяровіч

21 ліпеня на беларуска-літоўскай мяжы былі затрыманыя актывісты апазіцыі Цімафей Дранчук і Зміцер Каспяровіч — каардынатары аргкамітэта аб'яднання ў абарону правоў зняволеных "Над бар'ерам", паведамляе БелаПАН.
Дакладныя прычыны затрымання пакуль невядомыя. Дагэтуль тэлефоны абодвух апазіцыянераў недаступныя. Як паспеў паведаміць Дранчук, беларускія мытнікі знайшлі ў машыне Каспяровіча, на якой яны вярталіся з Літвы, запасныя часткі да аўтамабіля.

Супрацоўнікі мытні запатрабавалі задэклараваць запчасткі, нягледзячы на тое што, паводле слоў Дранчука, тыя падлягаюць утылізацыі. Каспяровіч адмовіўся выканаць гэта патрабаванне і выкінуў запчасткі, пасля чаго абодва былі затрыманыя, а аўтамабіль — дастаўлены ў бокс для надгляду.