Заўтра беларус выступіць на чэмпіянаце свету па камп’ютарных гульнях
Сёння ў амерыканскім Сіетле пачынаецца чарговы чэмпіянат свету па камп’ютарных гульнях, дзе Беларусь прадстаўляе жыхар Гродна Аляксандр “Dragod” Драмкоў. На дадзены момант World Cyber Games — галоўны турнір года, удзел у якім з’яўляецца справай гонару для мацнейшых гульцоў з усіх кантынентаў.
Сваё права прадстаўляць Беларусь Аляксандр пацвердзіў у нацыянальным адборачным туры, калі пад час гульні WarCraft III: Frozen Throne ён стаў найлепшым.
Прызавы фонд сёлетняга чэмпіянату свету складае 500 тысяч долараў. Аляксандр пачне выступленне на турніры гульнёй з расіянінам па мянушцы Fanatic_Xyligan. Разам з імі ў адной групе апынуліся два ўкраінцы, амерыканец і аўстраліец.
Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна